BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Нараджэнец Беларусі абраны ваенным сакратаром ізраільскага прэм’ера

Ізраіль. Прэмʼер-міністар Біньямін Нэтаньяху абраў брыгаднага генерала Рамана Гофмана, нараджэнца Мазыра, сваім наступным ваенным сакратаром.

Цяпер кандыдатуру Гофмана павінен зацвердзіць Генштаб, але папярэдняя згода ўжо атрыманая, пішуць ізраільскія СМІ. 

Верагодна, Раман Гофман зменіць на пасадзе цяперашняга вайсковага сакратара Аві Гіля прыкладна праз месяц. 

З прызначэннем Гофман даслужыцца да звання генерал-маёра.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: wikimedia.org