Нягледзячы на тое, што дзеянні Аляксандра Лукашэнкі вымусілі Парламенцкую асамблею Савета Еўропы (ПАСЕ) прыпыніць стасункі з Менскам, варта разумець, што “народ Беларусі — гэта не рэжым”, заявіла генеральны сакратар ПАСЕ Дэспіна Хацівасіліу-Цовіліс на канферэнцыі “Хельсінкскі дыялог: дэмакратычная будучыня для Беларусі” у фінскай сталіцы, паведамляецца на сайце Савета Еўропы.

Міністарка замежных справаў Фінляндыі Эліна Валтанен, выступаючы на канфэрэнцыі, аддала належнае «мужнасці тых, хто працуе на карысць дэмакратычнай Беларусі» і заявіла аб падтрымцы Фінляндыяй беларускага народа. Яна «рашуча асудзіла ўлады Беларусі за працяг рэпрэсіяў і ўдзел у агрэсіі Расеі супраць Украіны» і «высока ацаніла актыўную ролю Рады Еўропы ў падтрымцы дэмакратычных пераменаў у краіне».
25 студзеня падчас зімовай сесіі ПАРЭ пройдуць дэбаты «Дэмакратычная будучыня Беларусі».
Крыніца: “Позірк”