BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Народныя амбасадары Беларусі звярнуліся да беларускіх дыпламатаў

У сувязі з раптоўнай смерцю былога амбасадара Беларусі ў Германіі Дзяніса Сідарэнкі, Народныя амбасады Беларусі, выказваючы спачуванні яго сваякам і блізкім, звяртаюцца да дыпламатаў, якія працягваюць служыць рэжыму Лукашэнкі.

Мы заклікаем Вас крытычна пераасэнсаваць сваю пазіцыю і далучыцца да намаганняў дэмакратычных сіл, накіраваных на аднаўленне правоў і свабодаў у Беларусі. Рэжым, які Вы падтрымліваеце, не ўпершыню паказвае гатовасць да здрады і знішчэння не толькі сваіх супраціўнікаў, але і тых, хто дэманструе лаяльнасць, але стаў больш непатрэбным ці нязручным. Выбар на карысць дэмакратыі — гэта абарона Вашай уласнай бяспекі і імкненне да лепшай будучыні для нашай краіны, – гаворыцца ў заяве.

Народныя амбасады Беларусі гатовыя аказаць падтрымку і дапамогу тым, хто адважыцца зрабіць гэты прынцыповы крок, або пажадае наладзіць кантакт, застаючыся на сваіх пасадах.

Беларускае Радыё Рацыя