BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Нарвежская кампанія адмовілася запраўляць караблі ЗША, але змяніла рашэнне

Нафтавая кампанія Haltbakk Bunkers заявіла, што спыняе пастаўкі паліва вайскоўцам ЗША, спасылаючыся на спрэчку паміж Трампам, Вэнсам і Зяленскім, піша Kystens. У сваім паведамленні кампанія заклікала еўрапейцаў рушыць услед яе прыкладу і завяршыла пасланне словамі “Слава Украіне!”.

Аднак пазней гэты допіс быў выдалены. Міністр абароны Нарвегіі Торы Сандвік заявіў, што краіна працягне супрацоўніцтва з амерыканскімі вайскоўцамі.