BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Міністэрства абароны Беларусі прапанавала Польшчы аднавіць вайсковае супрацоўніцтва

Беларусь не выношвае агрэсіўных планаў супраць заходніх суседзяў, а прапануе аднавіць вайсковае супрацоўніцтва як спосаб зніжэння напружанасці. Пра гэта заявіў памочнік міністра абароны Беларусі па міжнародным вайсковым супрацоўніцтве Валерый Равенка.

Равенка падкрэсліў, што Менск хоча пераканацца, што на тэрыторыі Польшчы не канцэнтруюцца сілы для патэнцыйнай агрэсіі супраць Саюзнай дзяржавы Расeі і Беларусі.

Польшча не адказала на падобныя ранейшыя заявы з беларускага боку. Варшава настойвае на:
🔹 спыненні ўдзелу Беларусі ў агрэсіўнай вайне Расіі супраць Украіны,
🔹 вызваленні аднаго з лідараў польскай меншасці ў Беларусі, палітвязня Анджэя Пачобута,
🔹 пошуку і пакаранні вінаватых у забойстве польскага жаўнера, які нёс службу каля мяжы з Беларуссю,
🔹 спыненні міграцыйнага крызісу, які пачаўся на межах Беларусі і Еўразвязу ў 2021 годзе.