BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Наступ войскаў Украіны на Курск мае вялікі палітычны і псіхалагічны эфект”

Наступ на Курскую вобласць у Расеі перадусім мае палітычны і псіхалагічны эфект. Гаворка пра тое, што ён зменіць ход вайны тут не ідзе. У гэтым перакананы доктар філасофскіх навук, прафесар Свабоднага ўніверсітэта (Латвія), прадстаўнік рускай дыяспары ў Швецыі Руслан Лашакоў:

– Для мяне вайна, якую развязаў пуцінскі рэжым, з’яўляецца злачынствам не толькі супраць народаў Украіны, але і супраць народаў Расеі. На жаль, не многія ў Расеі гэта разумеюць. Што датычыцца маіх адноснаў да ўкраінскай аперацыі ў Курскай вобласці, то, канешне, вельмі абнадзейваючым фактарам для мяне з’яўляецца курскі наступ вайскаў Украіны, які мае вялікі палітычны і псіхалагічны эфект.

Уварванне ўкраінскага войска на тэрыторыю Расеі ў адказ на расейскую агрэсію на ўкраінскай тэрыторыі пачалося ў ноч з 05 на 06 жніўня бягучага года. Узброеныя сілы Украіне перайшлі расейскую мяжу і пачалі баявыя дзеянні.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя