Беларусы Варшавы ў абсалютнай большасці падтрымалі сумесную ваенную аперацыю ЗША і Ізраіля супраць Ірана, якая пачалася 28 лютага.

Нашы людзі жадаюць іранскаму народу выстаяць у барацьбе супраць дыктатарскага рэжыму і пачаць будаваць дэмакратычны Іран, гаворыць лідар Руху Салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык:
– З нашых нацыянальных інтарэсаў нам проста неабходна, каб адышла ад улады вось такая злачынная хунта аятолаў, якая ўжо 47 гадоў кіруе народам. Бо яны загналі Іран практычна ў бяспраўную бездань, сярэднявечча.
Сяргей, беларус:
– Усе гэтыя дыктатарскія рэжымы трэба сканчаць. Мы бачым, да чаго яны прыводзяць у любым выпадку.
Ларыса:
– Я падтрымліваю, я не ведаю, як можна інакш знішчыць гэтага тэрарыста, які забівае свой народ сотнямі тысяч.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у відэазвароце на Truth Social пацвердзіў пачатак «маштабных і якія працягваюцца баявых дзеянняў», заявіўшы, што мэтай з’яўляецца поўнае знішчэнне іранскай ракетнай праграмы, ліквідацыя ядзерных амбіцый Тэгерана, змена рэжыму ў Іране.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






