BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

NATO не мае намеру адпраўляць вайскоўцаў ва Украіну

ЗША, Польшча, Чэхія, Італія і Вялікабрытанія – гэта толькі некаторыя краіны, якія выключылі магчымасць уводу войскаў ва Украіну. Гэта звязана з панядзелкавай прапановай прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона.

У панядзелак у Елісейскім палацы ў Парыжы прайшлі шматбаковыя пленарныя перамовы на тэму вайны ва Украіне і падтрымцы гэтай краіны. Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон пасля гэтага заявіў, што «няма кансэнсусу» наконт адпраўкі заходніх вайскоўцаў ва Украіну, але «нельга нічога выключаць».

Міністр замежных спраў Францыі Стэфан Сежурн заявіў у аўторак, што прэзідэнт меў на ўвазе накіраванне войскаў для выканання канкрэтных задач, такіх як дапамога ў размініраванні, мясцовая вытворчасць зброі і кіберабарона. На яго думку, для гэтага «можа спатрэбіцца прысутнасць вайскоўцаў на тэрыторыі Украіны без перавышэння баявога парога».

У выніку слоў Макрона шэраг краін NATO выразна заявілі, што не маюць намеру накіроўваць свае войскі ва Украіну.

Генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу Енс Столтэнберг таксама абверг магчымасць адпраўкі войскаў, але настойваў на тым, што Альянс працягне падтрымку Украіны.

Беларускае Радыё Рацыя