BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

NATO пачынае самыя буйныя вучэнні з часоў халоднай вайны

NATO пачынае сёння, 22 студзеня, найбуйнейшыя за апошнія дзесяцігоддзі чатырохмесячныя вучэнні Steadfast Defender 2024 (“Стойкі абаронца”), якія сімулююць канфлікт з “практычна роўным праціўнікам”, паведамляе Deutsche Welle.

У вучэннях будуць задзейнічаны каля 90 тысяч чалавек. У іх возьмуць удзел усе краіны НАТА і кандыдат на ўступленне ў альянс — Швецыя.

Манеўры, якія працягнуцца да канца мая, ахопяць еўрапейскую тэрыторыю ад Нарвегіі да Румыніі. Сцэнарый манеўраў — напад Расеі на тэрыторыю саюзнікаў, які прыводзіць у дзеянне артыкул 5 дамовы NATO аб калектыўнай абароне.

Паводле кіраўніка вайсковага камітэта NATO Роба Баўэра, такі маштаб вучэнняў — гэта дэманстрацыя новай гатовасці альянсу.

Беларускае Радыё Рацыя