960-ы дзень вайны. Колькасць параненых у Запарожжы вырасла да 6 чалавек. Сярод пацярпелых – трое мужчын і 17-гадовая дзяўчына. Таксама ў выніку расейскага абстрэлу загарэўся адзін з пашкоджаных прыватных дамоў і яшчэ 29 часткова разбураны.

Агенцыя УНІАН інфармуе, што з 14 кастрычніка стартуюць вялікія ядзерныя выпрабаванні NATO Steadfast Noon (Устойлівы палудзень). Такія вучэнні праводзяцца штогод з удзелам дзясяткаў самалётаў як ядзерных, так і няядзерных дзяржаваў Паўночнаатлантычнага альянсу.
Паведамляецца, што падчас вучэнняў краіны-ўдзельніцы будуць адпрацоўваць выкарыстанне тактычнай ядзернай зброі, “дэманструючы гатовасць даць рашучы адказ на любыя пагрозы”.
Беларускае Радыё Рацыя