BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

NATO вядзе перамовы аб прывядзенні ядравай зброі ў баявую гатовасць

Вайна ва Украіне. NATO вядзе перамовы аб прывядзенні ядравай зброі ў баявую гатовасць. Піша «The Telegraph».

Генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу Енс Столтэнберг заявіў, што NATO абмяркоўвае разгортванне большай колькасці ядзернай зброі праз пагрозу з боку Расеі і Кітая.

“Не буду ўдавацца ў аператыўныя падрабязнасці аб тым, колькі ядравых боегаловак павінна быць у працоўным стане, а якія павінны захоўвацца, але нам трэба пракансультавацца па гэтых пытаннях. Гэта менавіта тое, што мы робім”, – распавёў Енс Столтэнберг. 

“Нашай мэтай, вядома, з’яўляецца свет без ядравай зброі, але пакуль яна існуе, мы застанемся ядравым альянсам, таму што свет, у якім Расея, Кітай і Паўночная Карэя маюць ядравую зброю, а NATO – не, быў бы больш небяспечным”, – адзначыў генеральны сакратар NATO.

Беларускае Радыё Рацыя