BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

НАУ сабрала новыя доказы перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей

Нацыянальнае антыкрызіснае ўпраўленне дадаткова выявіла 8 прыездаў груп дзяцей з часова акупаваных рэгіёнаў Украіны ў Беларусь з красавіка 2023 года па верасень 2024 года.

Фота: dzen.ru

Задакументаваны даты і месцы знаходжання ўкраінскіх дзяцей у Беларусі, прычыны іх перамяшчэння, праграма іх заняткаў падчас знаходжання ў Беларусі, сабраны крыніцы інфармацыі, якія выкарыстоўваюцца для пацверджання дадзеных (фота, відэа, дакументы). НАУ таксама вядзе працу па ідэнтыфікацыі і зборы інфармацыі аб супрацоўніках дабрачыннага фонду імя Аляксея Талая, якія ўдзельнічаюць у незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей у Беларусь.

Асаблівая ўвага надаецца выяўленню ланцужкоў фінансавання і арганізацыі перамяшчэння дзяцей.

«Будзем працягваць працу па прыцягненні Лукашэнкі і ягоных саўдзельнікаў да міжнароднай крымінальнай адказнасці па некалькіх кірунках, і незаконнае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей, гэта значыць ваеннае злачынства, з’яўляецца адным з іх», – заявіў кіраўнік НАУ, намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка.

Беларускае Радыё Рацыя