BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

НАУ заявіла пра атакі з боку КДБ

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі “робіць сталыя спробы, якія апошнім часам сталі больш актыўнымі, каб атрымаць інфармацыю, сабраную Народным антыкрызісным упраўленнем” пра міжнародныя злачынствы рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, заявілі “Позірку” ў НАУ.

“Гэтая інфармацыя рыхтуецца для перадачы ў Міжнародны крымінальны суд, уключаючы тыя матэрыялы, якія ўжо знаходзяцца ў распараджэнні Офіса пракурора МКС”, — дадалі там.

На “ўрачыстай імпрэзе да Дня народнага адзінства” 17 верасня Лукашэнка абурыўся намерамі дэмсілаў атрымаць ордэр на ягоны арышт. Пры гэтым Лукашэнка назваў гэта “планамі Захаду”.