BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Наўрад ці Пуцін зможа адмовіцца ад сваіх агрэсіўных дзеянняў”

Застаецца нявызначанасць, што вынікае з дэструктыўнай пазіцыі Расеі. Перамовы пакуль не да чаго не прывялі. Расейскі бок сам нешта ініцыюе, але адразу ж сабатуе свае дзеянні. Такімі думкамі падзяліўся наш сённяшні Госць Рацыі, малодшы эксперт Праграмы расейскіх і беларускіх даследаванняў Рады знешняй палітыкі “Украінская прызма” Анатоль Чарныш. Падрабязней — у гутарцы з Алісай Поль.

РР: Давайце ахарактарызуем бягучую сітуацыю і з перамовамі і ў цэлым з вайной.

Анатоль Чарныш: Адносна гэтага магу сказаць, што ў параўнанні з лютым і часткай сакавіка, мы бачым, што ў цэлым дыскусія стала больш актыўнай. Аднак усё яшчэ існуе нявызначанасць з-за дэструктыўнай пазіцыі Расеі. Яна хоць сама і прапануе нейкія ініцыятывы, так бы мовіць, як было велікоднае перамір’е, але сама іх сабатуе і парушае, як яна заўсёды рабіла з пачатку вайны расейска-ўкраінскай у 2014 годзе.

Гэта значыць, што Расея паказала сябе як ненадзейная, агрэсіўная дзяржава, якая не ўмее весці перамовы. І прычым гэтыя візіты палітыкаў да Пуціна, па сутнасці ўжо рэгулярныя, выклікаюць пэўную заклапочанасць тым, што Пуцін выкарыстоўвае іх для актыўнай трансляцыі расейскіх наратываў Трампу. Але тут усё будзе залежыць ад успрымання Трампа і ад таго, як там будзе паводзіць сябе адміністрацыя. У гэтым кантэксце перамога ў будучыні, бо мы толькі што бачылі нядаўнія навіны з сустрэчы Трампа з Зяленскім. Я думаю, што мы мусім чакаць хаця б нейкага мінімальнага прагрэсу. Калі гэтая сустрэча сапраўды заклала аснову для чагосьці., то ёсць перамовы, якія адбываюцца зараз, што даволі цікава. Але гэта пакуль не да канца зразумела момант вялікай актыўнасці.

РР: Ці могуць усё ж бакі да чагосьці дамовіцца?

Анатоль Чарныш: Я думаю, як адзначылі амерыканцы і Украіна, тут усё залежыць ад Расеі, як яна там будзе і ці будзе яна ўвогуле чагосьці прытрымлівацца, у чым я сумняваюся. Але адзін з крокаў, які прапануе Украіна,  – гэта забяспечыць хаця б аднадзённае спыненне агню з прыярытэтам адсутнасці ўзаемных удараў па энергетычнай інфраструктуры і ўвогуле абстрэл украінскіх гарадоў зброяй далёкага радыусу дзеяння. І адпаведна Украіне прыйдзецца адмаўляцца ад удараў далёкага радыусу дзеяння па Расеі. Як гэта? Напрыклад, у ААН было так званае Велікоднае перамір’е, гэта быў насамрэч адзіны дзень за ўвесь час, калі ва Украіне не было паветраных трывог. І адпаведна, я так разумею, па Расеі ўдары далёкага радыусу дзеяння не наносіліся.

Я думаў, што наконт удараў далёкага радыусу дзеянняў можа быць дамоўленасць, але, як мы бачым рэзультаты, дакладна агрэсіўныя выпадкі – удар па Сумах, удар па Кіеву, то я сумняваюся, што Пуцін зможа адмовіцца ад сваіх агрэсіўных дзеянняў нават на такі прамежак часу.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Расейская агрэсія супраць Украіны працягваецца ўжо 1168 дзён. За апошнія суткі па лініі фронту адбылося звыш 200 баявых сутыкненняў, 80 з іх — на Пакроўскім накірунку.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з адкрытых крыніц інтэрнэту