BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Наўседа і Шыманіце выйшлі ў другі тур выбараў у Літве

Фота: Lrt.lt

У нядзелю ў Літве прайшлі прэзідэнцкія выбары. Прагаласавала 59,3% грамадзян, якія маюць права выбару. Гэта самая высокая яўка з 1997 года.

За Гітанаса Наўседу прагаласавалі 45% выбарцаў, за Інгрыду Шыманіце — 20%.

Трэцяе месца на выбарах заняў адвакат Ігнас Вегеле з 12% галасоў, яго падтрымлівалі правыя партыі.

На чацвёртым месцы — папуліст Рэмігіюс Жамайтайціс з 9% галасоў.

На пятым з 7% галасоў — Эдуардас Вайткус, найбольш прарасейскі з кандыдатаў. Ён перамог у Салечніцкім (Шальчынінкайскім) раёне, дзе большасць насельніцтва складаюць тутэйшыя палякі, і ў расейскамоўным Вісагінасе.

Паводле папярэдніх вынікаў адбудзецца другі тур выбараў. У ім будуць удзльнічаць  дзейны прэзідэнт Гітанас Наўседа і прэм’ер-міністр Інгрыда Шыманітэ.

Падчас выбарчай кампаніі ў Літве адной з галоўных тэм была сітуацыя з бяспекай і заклапочанасць краін Балтыі ў сувязі з уварваннем расейскіх войскаў ва Украіну, якое доўжыцца ўжо больш за два гады.