BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Навальнага могуць пахаваць на тэрыторыі калоніі

Маці Аляксея Навальнага паставілі ўльтыматум, паведаміла прэс-сакратарка загінулага палітыка Кіра Ярмыш.

Фота: postfactum.info

Следчыя заявілі маці палітыка: ці яна пагаджаецца на таемнае пахаванне без публічнага развітання, ці ўсё адбудзецца наўпрост у калоніі. Жанчына заявіла, што адмаўляецца ад такіх перамоў з СК, бо яны не маюць законных падстаў вырашаць пытанне з пахаваннем яе сына.

Шмат вядомых музыкантаў, актывістаў, пісьменнікаў запісалі публічныя звароты з заклікам аддаць цела палітыка сям’і. Відэа запісала ў тым ліку беларуская нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч.

Беларускае Радыё Рацыя