BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Нават пасля магчымай перамогі Украіны пагрозы з боку Лукашэнкі застануцца»

Дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская 2 кастрычніка выступіла на Варшаўскай канферэнцыі па бяспецы. Сярод іншага яна адказала на пытанні пра змаганне за свабоду беларусаў і ўкранцаў, дасягненні працы дэмакратычных сілаў і неабходнасць іх падтрымкі Захадам, «так званыя» прэзідэнцкія выбары 2025 году ў Беларусі, а таксама пра расейскі ўплыў у Беларусі.

«Мы назіраем, як расейскі ўплыў пранікае ў кожны аспект міжнароднага жыцьця, імкнучыся аслабіць незалежнасць і суверэнітэт іншых дзяржаў, уключаючы Беларусь», — адзначыла палітык.

Яна падкрэсліла, што падтрымка міжнародных саюзнікаў «жыццёва важная для перамогі і абароны дэмакратычных каштоўнасцяў» у Беларусі. Святлана Ціханоўская таксама адзначыла: «трэба разумець, што пакуль Лукашэнка пры ўладзе, нават пры перамозе Ўкраіны, застанецца пастаянная пагроза Ўкраіне, Польшчы, Літве і іншым краінам».