BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Навошта Лукашэнка прызначыў новых паслоў і што чакае адносіны з ЕЗ?

Напярэдадні так званых выбараў, Лукашэнка нечакана зацвердзіў новых амбасадараў у Казахстан, Узбекістан, Азербайджан, Турцыю, Ізраіль і Кубу. Чаму гэтыя прызначэнні адбыліся менавіта цяпер, а таксама ці ёсць падставы чакаць новых дыпламатычных крокаў і ў адносінах да краін ЕЗ, разважае былы беларускі дыпламат Павел Мацукевіч:

Усё ж такі магчымасць нейкай нармалізацыі, на маю думку, існуе ў выпадку, калі гэтыя выбары пройдуць без гвалту — ні да кампаніі, ні пасля яе. Калі працягнецца практыка вызвалення людзей з беларускіх турмаў, што там па палітычных прычынах, то я думаю, што 2025 год можа стаць пачаткам паляпшэння адносін з заходнімі краінамі і асцярожнай нармалізацыі. Калі гэта адбудзецца, то цалкам магчымае вяртанне ў Беларусь часткі еўрапейскіх дыпламатаў і накіраванне новых амбасадараў беларускіх у еўрапейскія краіны.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Паводле слоў Паўла Мацукевіча, назначэнне новых паслоў у ключавыя краіны Азіі, Блізкага Усходу і Лацінскай Амерыкі адлюстроўвае галоўную тэндэнцыю беларускай знешняй палітыкі апошніх гадоў — ставіць на пасады паслоў былых міністраў. Выключэнне складаюць прызначэнні ў Ізраіль і Турцыю, куды адпраўленыя прафесійныя дыпламаты з багатым досведам працы ў міжнародных структурах.

Беларускае Радыё Рацыя