BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Навошта Расея глушыць GPS у краінах Балтыі?

715-ы дзень вайны. Расея глушыць GPS у краінах Балтыі, рыхтуючыся да вайны з НАТА.

Пра гэта заявіў камандуючы Сіламі абароны Эстоніі Марцін Херэм, перадае Bloomberg. Па словах Херэма, РФ глушыць сігналы Глабальнай сістэмы пазіцыянавання, якія выкарыстоўваюцца грамадзянскай авіяцыяй ЕЗ, смартфонамі і сістэмамі ўзбраенняў ва Усходняй Еўропе. З мінулага года ў Балтыйскім рэгіёне пачасціліся такія выпадкі. Эстонскі бок мяркуе, што такім чынам РФ праводзіць вучэнні на фоне рызыкі будучага патэнцыйнага канфлікту з НАТА. 

Тым часам, амерыканскія дальнабойныя боепрыпасы GLSDB ужо накіроўваюцца ва Украіну. Аб тым на брыфінгу ў Кіеве праінфармавала намесніца дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нулянд. Цытата: “ЗША працягваюць аказваць Украіне падтрымку, у тым ліку новыя інвестыцыі, новыя сістэмы ўзбраення”. 

GLSDB – гэта гібрыд авіябомбы і некіравальнай ракеты, здольны пераадольваць электронныя перашкоды і паражаць мэты на адлегласці да 150 кіламетраў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: sas.eu