Украіна і Малдова могуць уступіць у Еўразвяз да канца наступнага мандата Еўрапейскай камісіі, гэта значыць да 2029 года. Пра гэта заявіў Еўракамісар у пытаннях добрасуседства і пашырэння Олівэр Вархэі, перадае Deutsche Welle.

Паводле яго, Еўракамісія стварыла дадатковыя інструменты, якія дапамогуць краінам Заходніх Балкан, Малдове і Украіне паскорыць правядзенне рэформаў. Гэтыя інструменты па-рознаму называюцца ў залежнасці ад дзяржавы, напрыклад «План росту» і «План Украіны».
Кіеў і Кішынёў падалі адпаведныя заяўкі на сяброўства ў Еўразвяз пасля ўварвання Расеі ва Украіну ў 2022 годзе, што аднавіла ў Еўразвязе імкненне прыняць новых сяброў.
Беларускае Радыё Рацыя






