BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Названыя асобы, якія будуць засядаць у КР

Падчас абвяшчэння вынікаў выбараў

Выбарчая камісія заявіла, што колькасць мандатаў у Каардынацыйнай радзе, атрыманых спісамі “Наша справа” і “Моладзевы наступ”, будзе скарэктавана.

“Лічбы атрыманых мандатаў выбарчымі спісамі “Наша справа” і “Моладзевы наступ” будуць скарэктаваныя. Сапраўдная колькасць мандатаў выбарчага суб’екта «Наша справа» складае 6 асоб (замест 7), а «Моладзевага наступу» – 8 (замест 7)», – гаворыцца ў паведамленні.

У ім таксама падкрэсліваецца, што вынікі выбараў пакуль яшчэ не канчатковыя. У камісіі таксама прапанавалі ўсім зацікаўленым асобам звярнуцца ў камісію, каб супольна правесці праверку агучаных вынікаў. Па запыце выбарчых суб’ектаў камісія вышле звесткі аб колькасці аддадзеных галасоў, а таксама прапануе азнаёміцца з алгарытмамі, па якіх камісія зрабіла выснову аб размеркаванні мандатаў.

* * *

На пасяджэнні Выбарчай камісіі, якое адбылося адразу пасля заканчэння галасавання на выбарах у Каардынацыўную раду, было адразу вызначана, па колькі мандатаў атрымлівае кожны спіс, які пераадолеў бар’ер у 3%, і якія людзі з кожнага спісу праходзяць у раду. 

Папярэднія вынікі галасавання такія:

1. «Салідарнасць» — 104 галасы і 0 мандатаў.

2. «Воля» — 432 і 6 мандатаў.

3. «Еўрапейскі выбар» — 605 і 8 мандатаў.

4. «Наша справа» — 489 і 7 мандатаў.

5. «Голас дыяспар — Адзінства па-над межамі» — 184 і 0 мандатаў.

6. Незалежныя беларусы — 616 і 8 мандатаў.

7. Блок Пракоп’ева — Ягорава — 1050 і 13 мандатаў.

8. Каманда Латушкі і Рух «За свабоду» — 2358 і 28 мандатаў.

9. «Хопіць баяцца» — 226 і 3 мандаты.

10. «Краіна для жыцця» — 61 і 0 мандатаў.

11. «Моладзевы наступ» — 598 і 7 мандатаў.

Персанальны склад новай Каардынацыйнай рады ў адпаведнасці з гэтым раскладам мае быць наступны:

Каманда Паўла Латушкі і рух «За свабоду»

  1. Павел Латушка
  2. Юрый Губарэвіч
  3. Уладзімір Астапенка
  4. Наталля Задзяркоўская
  5. Анжаліка Мельнікава
  6. Аляксей Міхалевіч
  7. Юлія Камінская
  8. Арцём Шапараў
  9. Кацярына Каланчук-Ваданосава
  10. Андрэй Курэйчык
  11. Арцём Брухан
  12. Міхаіл Кірылюк
  13. Рыта Гаціх
  14. Ігар Сігаў
  15. Ірына Халопіца
  16. Алег Кулеша
  17. Павел Батуеў
  18. Алег Гарбуз
  19. Аляксандра Ханевіч
  20. Юлія Гурчонак
  21. Надзея Крывашанава
  22. Іна Дабратвор
  23. Вольга Вялічка
  24. Віталь Амяльковіч
  25. Даша Кароль
  26. Юрый Казакевіч
  27. Яна Латушка
  28. Надзея Сцепанцова

Блок Пракоп’ева — Ягорава

  1. Вадзім Пракоп’еў
  2. Андрэй Ягораў
  3. Аляксандр Кныровіч
  4. Паліна Бродзік
  5. Лізавета Кохман
  6. Андрэй Кушняроў
  7. Васіль Верамейчык
  8. Таццяна Хоміч
  9. Святлана Мацкевіч
  10. Павел Патапаў
  11. Марына (Калініна) Зялёная
  12. Ян (Іван) Маркаў
  13. Андрэй Жураўлеў

Незалежныя беларусы

  1. Максім Шабуцкі
  2. Сяргей Бяспалаў
  3. Наталля Галаўчук
  4. Аляксандра Васько
  5. Станіслаў Гушча
  6. Аляксандр Камісараў
  7. Аляксандр Наўковіч
  8. Кацярына Клімовіч

Еўрапейскі выбар

  1. Аляксандр Дабравольскі
  2. Аліна Коўшык
  3. Мікалай Халезін
  4. Валеры Мацкевіч
  5. Станіслава Гліннік
  6. Уладзімір Шанцаў
  7. Артур Фінькевіч
  8. Павел Мар’еўскі

Моладзевы наступ

  1. Лізавета Пракопчык
  2. Маргарыта Ворыхава
  3. Алана Гебрэмарыям
  4. Аляксандр Лапко
  5. Яўген Караулаў
  6. Уладзіслаў Антаненка
  7. Аляксандр Дойніч
  8. Аляксандр Аўтушка-Сікорскі

Аб’яднанне «Наша справа»

  1. Роза Турарбекава
  2. Анастасія Махамет
  3. Віталь Рымашэўскі
  4. Андрэй Лаўрухін
  5. Аляксандр Паршанкоў
  6. Павал Церашковіч

Воля

  1. Аляксандр Кабанаў
  2. Генадзь Манько
  3. Сяргей Пятрухін
  4. Карына Маліноўская
  5. Максім Дзенісевіч
  6. Аляксандр Клачко

Хопіць баяцца

  1. Таццяна Мартынава
  2. Іван Лявіцкі
  3. Вольга Карпушонак