BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Не бывае добрых і дрэнных дыктатараў. Бываюць яшчэ не асуджаныя дыктатары»

Літоўскі палітык, былы пасол у Беларусі і былы міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус, выказаўся пра захоп войскамі ЗША кіраўніка Венесуэлы Нікаласа Мадуры.

Фота: © Sputnik / Віктар Талочка

«Я з нецярплівасцю чакаю, калі да гэтага спісу нарэшце далучацца дыктатары Расеі і Беларусі», — напісаў ён у Фэйсбуку.

І далей прыгадаў кіраўнікоў Панамы, Сербіі і Іраку — Мануэля Нарʼегу, Слабадана Мілошавіча і Садама Хусэйна, — якія трапілі пад пераслед з названых прычынаў. А таксама правадыра тэрарыстычнай арганізацыі «Аль-Каіды» Усаму бін Ладэна.

«Не бывае добрых і дрэнных дыктатараў. Бываюць яшчэ не асуджаныя дыктатары, а палітычны флірт з імі толькі шкодзіць рэпутацыі і пачуццю міжнароднай справядлівасці, якое апошнім часам асабліва скампраметаванае перад абліччам усяго свету», — падсумаваў літоўскі палітык.

Лінас Лінкявічус двойчы быў міністрам абароны Літвы, доўгі час прадстаўляў краіну ў NATO, у 2012-м быў паслом Літвы ў Беларусі, а з 2012 да 2020 — міністрам замежных спраў Літвы. Цяпер ён пасол Літвы ў Швецыі.