Стаўленне да рэжыму ў Беларусі ва ўкраінцаў неаднаразова змянялася. Аднак важна, што дэмакратычныя сілы працягваюць сваю працу.

Пра гэта распавяла беларуская блогерка, якая цяпер жыве ў Кіеве, стваральніца руху “Хопіць баяцца” Таццяна Мартынава. Яна патлумачыла:
-Пры добрай памяці людзей, якія памятаюць пра тое, адкуль заходзілі расейскія танкі ў Бучу і адкуль ляцелі ракеты, ёсць тыя, для каго Лукашэнка застаўся “крэпкім хазяйственнікам”. І гэта ізноў жа праблема недапрацоўкі з наратывамі. Бо няправільна гаварыць, што Лукашэнка выратаваў беларусаў ад вайны. Украіна выратавала беларусаў, яна не стала пуляць туды ракетамі ў адказ. Гэта няправільна казаць, што ён гарант бяспекі. Ён здаў нашую краіну яшчэ ў 1994.
Таццяна Мартынава заўважае: “Тое, што праз 5 год дэмакратычныя сілы Беларусі працягваюць сваю барацьбу, – паказчык моцы апазіцыі. Такіх прыкладаў у гісторыі было не шмат”.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






