323 грамадзяніны Беларусі ўнесены ў дэпартацыйны спіс, складзены ў лістападзе 2024 года іміграцыйнай і мытнай службай ЗША.

Фота: ice.gov
У спіс уключаны грамадзяне 205 дзяржаў, у тым ліку і тых, што ўжо спынілі сваё існаванне, у прыватнасці СССР, Чэхаславакія, Югаславія.
Не выключана, што сярод трымальнікаў савецкіх пашпартоў таксама ёсць беларусы.
Спіс быў складзены яшчэ пры Адміністрацыі папярэдняга прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.
Пасля таго як прэзідэнцкую пасаду заняў Дональд Трамп, барацьба з нелегальнай міграцыяй у ЗША актывізавалася. Новая адміністрацыя арганізуе дэпартацыйныя авіярэйсы з прымусовай дастаўкай мігрантаў на радзіму.