Прынамсі 40 чалавек, у тым ліку вайскоўцы і мірныя жыхары, загінулі ў выніку аперацыі ЗША ў Венесуэле. Пра гэта напісала The New York Times са спасылкай на высокапастаўленага венесуэльскага чыноўніка, які размаўляў на ўмовах ананімнасці.

Раней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ніводзін амерыканскі вайсковец не загінуў, але ёсць некалькі параненых.
У аперацыі ўдзельнічалі 150 амерыканскіх самалётаў для задушэння сродкаў супрацьпаветранай абароны. Як піша NYT, уся аперацыя заняла 2 гадзіны 20 хвілін. Паводле суразмоўцаў газеты, Мадуру змаглі захапіць з дапамогай агента ЦРУ ва ўрадзе Венесуэлы, які сачыў за ім апошнімі днямі.
У суботу прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуру разам з жонкай Сіліяй Флёрэс у выніку аперацыі ЗША схапілі і зняволілі ў Нью-Ёрку для прадʼяўлення абвінавачанняў у гандлі наркотыкамі.






