BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Не назваў бы сітуацыю крытычнай, але ёсць праблемы”

Госць Рацыі — ізраільцянін беларускага паходжання Аляксандр Фруман. Ён распавёў пра тое, як Ізраіль цяпер жыве ва ўмовах эскалацыі канфлікту на Бліжнім Усходзе, пра ўплыў вайны на паўсядзённасць звычайных людей, эканоміку і бізнес.

Абстрэл Іранам Тель-Авіву.
Абстрэл Іранам Тель-Авіву. © AP Photo / Tomer Neuberg

РР: Хачу спыць у вас як жыхара Ізраіля, як у вас змянілася паўсядзённае жыццё? Ці змянілася паўсядзённасць у Ізраілі ў сувязі з усімі апошнімі падзеямі?

Аляксандр Фруман: Змянілася. Бо абстрэлы з Ірана моцныя. Зараз яшчэ Хэзбала дадалася. Яна больш поўнач краіны абстрэльвае. У прынцыпе большую частку сутак мы сядзім дома, каб не рызыкаваць. Але калі трэба ў крамы, ці з іншай мэтай, то мы, канешне, выходзім. Ведаем, дзе ёсць бомбасховішчы, трымаемся побач, у лес дакладна не пойдзем гуляць.

Дзеці вучацца на ўдалёнцы, па зуму. Дазволена да 50 чалавек збірацца. Нейкія мелкія бізнесы працуюць – кавярні, рэстарацыі. У каго ёсць бамбасховішчы побач, то яны прымаюць у сябе гасцей, а ў каго няма, яны працуюць на вынас. Мы за апошнія два з паловай гады прызвычаіліся. Вайна робіцца нейкай звычайнай сітуацыяй.

РР: Неяк мы з вамі ўжо гутарылі пра гэта, але варта нашым слухачам нагадаць: як увогуле справы з бомбасховішчамі ў Ізраілі? Я ведаю, што ў вас многія кватэры абсаляваныя сваім браніраваным пакоем.

Аляксандр Фруман: Ну так. Тыя кватэры, якія былі пабудаваныя пасля вайны ў Персідскай затоцы ў 1991 годзе, там ужо з’явіўся будаўнічы стандарт, што ў кожнай кватэры павінен быць пакой бяспекі, дзе сталёвыя аканіцы на вокнах, браніраваныя дзверы, і пакой пабудаваны з адмысловага ўмацаванага бетону. Прамое трапленне ракеты, канешне, не ратуе. Але калі побач удар, то гэта працуе. Але ўсё роўна ў краіне каля траціны жылога фонду не абсталявана такімі пакоямі.

Ёсць бомбасховішчы практычна ў крокавай адлегласці, звычайна ёсць паўтары мінуты з пачатку сірэны, каб паспець дабарацца. Сталым людзям гэта, канешне, праблематычна.

Я б не назваў сітуацыю крытычнай, але ёсць праблемы, напрыклад, на поўначы краіны ў многіх няма сваіх асабістых бомбасховішчаў. У цэнтры краіны жылы фонд больш новы. У Тель-Авіве ёсць падземны трамвай, і многія людзі туды ідуць спаць, каб ноччу не бегаць, каб выспацца.

Цалкам размова:

Аляксандр дадае — няма дакладных прагнозаў пра тое, колькі працягнецца вайна, але людзі з большага глядзяць у будучыню з аптымізмам.

Беларускае Радыё Рацыя