BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

(Не) забытая гадавіна

Роўна 36 гадоў таму 6-га лютага 1989 года ў Варшаве пачаліся перамовы «Круглага стала». Паміж урадавым (камуністычным) і апазіцыйным (салідарніцкім) бакамі ў тадышняй Польскай Народнай Рэспубліцы. Перамовы завяршыліся 5-га красавіка таго ж года, а іх вынікам было шмат пагадненняў, з якіх самыя галоўныя – гэта паўдэмакратычныя выбары, прызначаныя на 04 чэрвеня (у Сейм свабоднае змаганне за 35% месцаў і ўвага, у Сенат за 100% месцаў), легалізацыя «Салідарнасці», так працоўнай як і гаспадароў, рэактывацыя тыднёвіка прафсаюзнага і заснаванне легальнай апазіцыйнай  штодзёнкі «Gazety Wyborczej», ці  вяртанне посту прэзідэнта краіны ды шэраг іншых. Гэта паводле партыйна ўрадавага боку мела забяспечыць працягласць іх улады, ну аддаўшы крыху яе – апазіцыі. Але сталася інакш, зусім інакш.

Фота: Аня Петушко / Forum

Працэс дэмакратызацыі пайшоў так маланкава, чаго ніхто не спадзяваўся, што праз няпоўны год перастала існаваць камуністычная партыя (Польская Аб’яднаная Рабочая Партыя) -29.01 1990 года на ХІ З’ездзе была распушчана, а пару тыдняў раней Польская Народная Рэспубліка была перайменаваная на Рэч Паспалітую Польшчу, міліцыя – ў паліцыю, а гербу дзяржавы, арлу, вярнулі карону. Гэта ў нас, а ў іншых дзяржавах камуністычнага блоку паступова, але і хутка пачалі разбурацца камуністычныя дыктатуры. Ужо ў пачатку восені 1989 года, мірна, за невялічкім выключэннем Румыніі. Потым рухнула і Берлінская сцяна, Немеччына аб’ядналася і ў канцы разваліўся Савецкі Саюз (нерушымых рэспублік)

І цяпер маем тое, што маем. Краіны, якія былі падпарадкаваныя СССР, цяпер у Еўразвязе і НАТА.

Аднак варта сказаць некалькі слоў пра той «Круглы Стол».

Што яго папярэдзіла, і чаму стаў ён магчымы тады, у 1989 годзе, а не раней ў 1981 годзе (ваеннае становішча ў Польшчы, а «Салідарнасць» здушана), хаця і тады і тады бок партыйна-ўрадавы ўзначальваў генерал Войцех Ярузельскі, а апазіцыйна-салідарніцкі – Лех Валенса.

Польшча 1988 года была ў перманентным крызісе, штораз незадаволеныя ладзілі страйкі. Але жорсткіх рэпрэсій не было аж так надта. У Савецкім Саюзе Генсекам быў Міхаіл Гарбачоў і пачалася Перабудова ды Галоснасць. Улады Польшчы гэта бачылі і зразумелі, што без «грамадскай дамоўленасці» дзяржава скоціцца ў тупік. 31 жніўня 1988 года Міністр унутраных спраў Часлаў Кішчак, сустрэўся з лідарам апазіцыі, старшынём дэлегалізаванай «Салідарнасці» Лехам Валенсам. І пачаўся працэс. Хаця не без тармазоў. Не ўсе члены Палітбюро пагаджаліся на легалізацыю «Салідарнасці» (іх проста памянялі на іншых) і не ўся, тады неаднародная апазіцыя пагаджалася на перагаворы з камуністамі ( хаця б Канфедэрацыя Незалежнай Польшчы Лешака Мачульскага, ці Ваюючая Салідарнасць Карнэля Маравецкага, бацькі пазнейшага прэм’ер-міністра Польшчы, Матэвуша).

Перамовы “Круглага стала” праходзілі ў трох групах, г.зв. “Століках”, у якіх былі яшчэ камісіі, г.зв. “Падстолікі”. Адбываліся яны, перамовы, у Палацы Намеснікоўскім (Губернатарскім, Любамірскіх, урадавым), на вуліцы Кракаўскае Прадмесце. З 1994 года там знаходзіцца Прэзідэнцкі Палац, у гадах 1918-39 была сядзіба прэмъер-міністра ІІ Рэчы Паспалітай.

Але гэта афіцыйныя перамовы.

Паралельна ішлі неафіцыйныя перамовы паміж бакамі, і гэта канкрэтныя, у мясціне Магдаленка. Абавязвалі пазней тыя афіцыйныя, і даўжэй, а мо і па сёння, тыя неафіцыйныя, з Магдаленкі. Іх прынцып нібыта такі, што б не здарылася, нам (камуністатам, функцыянерам спецслужбаў Народнай Польшчы) і вам, не станецца крыўда.

Чаму і таму бакі былі так прадбачлівымі.

Паўдэмакратычныя выбары – 04.06.89 ( Sejm Kontraktowy) аказаліся поўным правалам для ўрадавага боку.

Поводле дамовы “Круглага стала”, 35% месцаў у Сейм абіраецца ў дэмактратычных выбарах, але 65% прыпадае для кандыдатаў Польскай Аб’яднанай Рабочай Партыі і яе саюзнікаў, аб’яднанай Сялянскай Партый і Дэмакратычнай Партыі (так яны называліся, але ідэалагічна прадстаўлялі сацыялістычную плынь).  У 100-асабовы Сенат салідарніцкі блок заваяваў 99%, 1% прыпаў незалежнаму кандыдату). Пасля пару тыдняў эйфарыі, дэпутаты пачалі ствараць урад. І калі не ішло дагаварыцца, адзін з салідарніцкіх дэпутатаў, вядомы пазнейшы галоўны рэдактар  «Gazety Wyborczej» Адам Міхнік выступіў з лозунгам « Ваш прэзідэнт, наш прэм’ер-міністр».

І гэта спрацавала, бо і некаторыя дэпутаты ПАРП і яе саюзных партыяў, галасавалі за пакліканнем першага ў пасляваеннай Польшчы некамуністычнага ўраду. Не толькі апазіцыйныя паслы.

Прэм’ер-міністрам стаў Тадэвуш Мазавецкі, прэзідэнтам быў абраны, тады дэпутатамі, генерал Войцех Ярузельскі. І гэта той нечаканы вынік “Круглала стала”, але яго дамовы надалей абавязвалі. Некаторыя кажуць, перайменавання ПНР у РП, іншыя, што да сапраўды дэмакратычных выбараў, у тым ліку і прэзідэнта. То бок да 1991 года, а яшчэ ёсць і галасы, што “Круглы стол” перастаў абавязваць да часу, калі Польшча ўступіла ў НАТА і Еўразвяз.

Ну але гэта ўжо ХХІ стагоддзе. Але гэты пераломны працэс распачаў “Круглы стол”.

Юрка Ляшчынскі, Беларускае Радыё Рацыя