BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беньямін Нетаньяху пракаментаваў гібель валанцёраў у Сектары Газа

Беньямін Нетаньяху пракаментаваў атаку Арміі абароны Ізраіля, у выніку якой загінулі сямёра валанцёраў, якія даставілі ў Сектар Газа гуманітарную дапамогу. Сярод ахвяр – грамадзяне розных краін, у тым ліку Польшчы.

Прэм’ер Ізраіля апублікаваў у сацыяльных сетках заяву, у якой сказаў пра “трагічны выпадак” і “ненаўмысную атаку” на нявінных людзей.

Нетаньяху прызнаў, што Армія абароны Ізраіля ненаўмысна забіла семярых супрацоўнікаў гуманітарнай арганізацыі падчас атакі ў Сектары Газа. “Гэта адбываецца ў час вайны. Мы дакладна гэта вывучаем, знаходзимся ў кантакце з урадамі і зробім усё, каб гэта не паўтарылася”, – запэўнівае Нетаньяху ў распаўсюджанай заяве.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: static.report.az