Свет рэагуе на прэзідэнцкія выбары, галасаванне парходзіла там цягам апошніх трох дзён. Паводле першых вынікаў безапеляцыйна перамог Уладзімір Пуцін.

Белы дом заявіў, што выбары не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі.
МЗС Польшчы падкрэслівае іх незаконнасць і недэмакратычнасць. У сваю чаргу прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў іх незаконнай імітацыяй.
Белы дом сцвярджае, што расейскія выбары не былі свабоднымі і справядлівымі, таму што ўлады саджалі іх апанентаў у турму і не давалі іншым балатавацца.
Украінцы, у сваю чаргу, падкрэсліваюць, што Уладзімір Пуцін хоча кіраваць вечна, а выбары былі імітацыйнымі.
Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран напісаў у сацыяльных сетках, што выбары не былі свабоднымі і справядлівымі. Ён сцвярджаў, што яны праводзяцца на тэрыторыі Украіны незаконна і не забяспечваецца незалежнае назіранне з боку АБСЕ.
МЗС Нямеччыны цягам дня пісаў пра расейскія псеўдавыбары, якія не былі свабоднымі і справядлівымі, і вынік нікога не павінен быў здзівіць, бо ўлада Уладзіміра Пуціна аўтарытарная, заснаваная на цэнзуры, рэпрэсіях і гвалце.
Тым часам старшыня беларускай ЦВК Ігар Карпенка заявіў, што прэзідэнцкія выбары ў Расеі прайшлі спакойна і арганізавана. Ягоныя словы прыводзіць Белта.
Яшчэ да галасавання расейская апазіцыя паведаміла, што выбарчы працэс ад пачатку кантралюецца Крамлём, а фальсіфікаваныя вынікі выбараў чакаюць публікацыі. Расейцы з пятніцы галасуюць у краіне і за мяжой.
Паводле папярэдніх вынікаў за Уладзіміра Пуціна прагаласавалі амаль 90% выбаршчыкаў!
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: static.report.az






