BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Незалежныя беларускія СМІ сутыкаюцца з праблемамі фінансавання

Падтрымаць незалежныя СМІ таксама задача палітыкаў, лічыць намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінету, прадстаўнік па міжнародных справах Валерый Кавалеўскі. Так палітык рэагуе на інфармацыю, што незалежныя беларускія СМІ сутыкаюцца з праблемамі фінансавання, асабліва тыя, што рэлакаваліся за мяжу.

Гэта таксама заўважаюць прадстаўнікі беларускай дэмакратычнай супольнасці, пацвердзіў Кавалеўскі. Будзем падвойваць сваё намаганні, каб дапамога не зніжалася, а павялічвалася, кажа палітык:

-Тыя задачы, якія стаяць перад грамадзянскай супольнасцю, перад беларускім дэмакратычным рухам увогуле, яны вельмі значныя. Нам трэба выратаваць краіну ад расейскай паўзучай акупацыі, нам трэба аднавіць дэмакратыю, аднавіць суверэнітэт, незалежнасць нашай краіны. І ўсё гэта вымагае значных рэсурсаў. Але мы разумеем, што гэтыя рэсурсы не проста нейкая дабрачыннасць. Гэта інвестыцыі ў Еўропу, якая будзе бяспечнай, якая будзе стабільнай, якая будзе дэмакратычнай. І Беларусь мусіць быць часткай такой Еўропы.

Галоўныя аргументы дзеля падтрымкі незалежных беларускіх СМІ агучыў беларускі палітык Валерый Кавалеўскі. Раней паводле інфармацый з АПК – намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка на гэту тэму праводзіў сустрэчу са старшынём Камітэта па замежных справах Сейма Польшчы Паўлам Ковалем. Там прагучала заява, што «падтрымка беларускага грамадства і незалежных СМІ мусіць быць прыярытэтам».

Беларускае Радыё Рацыя