Міністр абароны Нідэрландаў Рубен Брэкельманс заявіў, што Украіна можа выкарыстоўваць знішчальнікі F-16 для ўдараў па ваенных аб’ектах на тэрыторыі РФ, паведамляе unian.net.

Брэкельманс перад пачаткам сустрэчы кіраўнікоў абаронных ведамстваў НАТА ў Бруселі нагадаў, што першая партыя знішчальнікаў F-16 ужо знаходзіцца ў паветранай прасторы Украіны. Ён адзначыў, што выкарыстанне тэхнікі для нападу вайсковых аб’ектаў на тэрыторыі РФ не супярэчыць міжнароднаму праву.
“Мы заўсёды казалі, што Украіна павінна прытрымлівацца міжнароднага права. А міжнароднае права не змяшчае ніякіх абмежаванняў па адлегласці. Міжнароднае права не спыняецца на мяжы або за 100 км ад мяжы. Таму мы дазваляем Украіне выкарыстоўваць F-16 для самаабароны”, – сказаў Брэкельманс. .
Міністр абароны падкрэсліў, што знішчальнікі F-16 можна выкарыстоўваць для выканання розных задач. Напрыклад, для перахопу ракет або для ўдараў па аэрадромах Расеі.






