BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Ніякіх выбараў няма»

«Давайце будзем шчырымі – ніякіх выбараў няма, – кажа дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка. Альтэрнатыўныя кандыдаты на выбарах – фан-клуб Лукашэнкі, умовы для назірання і галасавання – адсутнічаюць, а грамадзянская супольнасць – амаль знішчаная».

Кажа Франак Вячорка:

 Нашая з вамі задача не прызнаваць гэтыя выбары і заклікаць міжнародную супольнасць не прызнаваць ні ў якім разе гэтыя выбары за свабодныя і справядлівыя. Калі вы хочаце выказаць пратэст, ставіць супраць усіх. Заклікайце вашых знаёмых, сяброў рабіць тое самае. Бальшыня беларусаў разумеюць, што ў краіне пануе тэрор. Дыктатар не служыць беларускага народу, а служыць інтарэсам Пуціна, уцягвае Беларусь у вайну.

У гэтай сітуацыі Франак Вячорка прапануе: будаваць супольнасці, арганізоўваць культурніцкія і асветніцкія ініцыятывы, а таксама распавядаць праўду сябрам і суседзям. Калі есць жаданне выказаць пратэст менавіта на выбарчым участку – то галасаваць «супраць усіх».

Беларускае Радыё Рацыя