BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Няма спадзеваў, што сітуацыя ў Беларусі зменіцца”

Ці змянілася нешта на польска-беларускай мяжы за два гады кіравання Грамадзянскай кааліцыі, ці Польшча павінна весці перамовы з Лукашэнкам ў справе вызвалення палітычных вязняў ў Беларусі, ці еўрапейскія санкцыі ў дачыненні да Беларусі павінны быць яшчэ болей жорсткімі? З гэтымі і іншымі пытаннямі з дэпутатам польскага Сейма ад левых сілаў Мацеем Конечным гутарыць Валя Лаеўская.

дэпутат польскага Сейма  Мацей Конечны і Валя Лаеўская

РР: Якія станоўчыя змены адбыліся на польска-беларускай мяжы? Ці назіраеце такія?

Мацей Конечны: Надзеі, звязаныя са зменай улады, не спраўдзіліся. І новая кааліцыя працягвае палітыку Права і Справядлівасці. Гэта палітыка хаосу і беззаконня на мяжы. Мне падаецца, што праз дэстабілізацыйную місію Лукашэнкі і Пуціна, на жаль, мы адмовіліся ад уласных каштоўнасцяў. Бо права на прытулак – гэта тое, што варта бараніць.

РР: Ідуць судовыя працэсы супраць тых людзей, якія дапамагаюць людзям на мяжы. Неўзабаве 5 верасня будзе чарговы працэс у справе “пяцёркі з Гайнаўкі” . Як Вы ставіцеся да гэтых працэсаў, можа прыедзеце да нас у Беласток 5 верасня?

Мацей Конечны: Яшчэ падчас выбарчай кампаніі мы былі ля суда, каб салідарызавацца з абвінавачанымі падчас папярэдняга парцэсу. Крыміналізацыя гуманітарнай дапамогі на польска-беларускай мяжы гэта ненармальна. Тое, што на мяжы столькі чалавек гіне, то гэта абвінавачанне і ў бок польскага грамадства. Міністр Душчык казаў у Сейме, што мы павінны адрознівацца ад Беларусі. І для мяне гэта было відавочна, што Польшча адрозніваецца ад Беларусі, што Польшча – краіна, дзе асобы, якім ёсць пагроза жыццю і здароўю атрымаюць дапамогу. І гэта павінны рабіць дзяржаўныя службы. Калі робяць гэта гуманітарныя арганізацыі, то павінны за гэта атрымліваць удзячнасць, а не працэсы. Крыміналізацыя гуманітарнай дапамогі – гэта не тое, на што мы можам пагадзіцца.  

дэпутат польскага Сейма ад левых сілаў Мацей Конечны

РР: Ці, на Вашую думку, магчымыя размовы з Аляксандрам Лукашэнкам у справе вызвалення беларускіх палітвязняў, сярод якіх Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі і добра вядомы ў Польшчы журналіст Анджэй Пачобут?

Мацей Конечны: На маю думку, гэта не з’яўляецца добрай ідэяй. Бо сітуацыя ў Беларусі ўжо працяглы час такая, што ўвогуле няма дазволу на дзейнасць якой-небудзь апазіцыі. Не толькі апазіцыйная, але і грамадская дзейнасць крыміналізаваныя. Дзеячы апазіцыі знаходзяцца ў эміграцыі, альбо за кратамі. Няма размовы, каб гандлявацца з дыктатарам. І няма велькіх надзей, што сітуацыя ў Беларусі зменіцца. Вядома, было б добра, каб удалося вызваліць палітычных вязняў у Беларусі. Але няма на гэта вялікіх надзей.

дэпутат польскага Сейма Мацей Конечны на Беларускім Радыё Рацыя

Цалкам гутарка:

Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя