BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Нямеччына і Польшча мяркуюць узмацніць санкцый проці рэжыму Лукашэнкі

«Імкнуцца ўзмацніць санкцыйныя меры ў адпаведнасці з паступовым і мэтанакіраваным падыходам ЕЗ-у, як да індывідуальных, так і да сектаральных санкцый» маюць намер Нямеччына і Польшча ў адпаведнасці з планам дзеянняў, які быў ухвалены на міжурадавых кансультацыях у Варшаве. У дакуменце, які апублікаваны на сайтах урадаў дзвюх краін (40 старонак у нямецкамоўнай версіі, 36 – у польскамоўнай), Беларусі прысвечаны асобны раздзел.

«Будзем імкнуцца не дапусціць, каб Беларусь выступала пасрэднікам Расейскай Федэрацыі для абыходу санкцый», – гаворыцца ў плане.

Разам з саюзнікамі Нямеччына і Польшча будуць адсочваць ваенна-палітычную інтэграцыю Беларусі і Расеі і яе ўплыў на рэгіянальную бяспеку. Сярод іншых задач – «процідзеянне агрэсіўнай рыторыцы і дэзынфармацыі, якая зыходзіць ад беларускіх уладаў», «падтрымка незалежных беларускіх медыяплатформ у выгнанні».

«Цэнтральнай тэмай» стане «падтрымка беларускай грамадзянскай супольнасці, у тым ліку беларускай дыяспары ў Еўропе і прадстаўнікоў дэмакратычных сіл». Берлін і Варшава выказваюць гатовасць «удзельнічаць у працэсе распрацоўкі комплекснай стратэгіі ЕЗ для Беларусі, уключаючы дарожную мапу будучых дэмакратычных рэформ у краіне».

Беларускае Радыё Рацыя