Пасля прыняцця новага бюджэтнага плану ўрад Нямеччыны з прычынаў эканоміі не будзе выдзяляць дадатковыя сродкі для дапамогі Украіне. Аб гэтым паведамляе газета Frankfurter Allgemeine Sonntagszeitung са спасылкай на дакументы і крыніцы.

Ужо ўхваленыя пастаўкі зброі будуць ажыццяўляцца, дазвол на новыя заказы не будзе выдадзены. Адпаведную просьбу выказаў міністр фінансаў Крысціян Лінднэр у лісце, накіраваным 5 жніўня міністру абароны Борысу Пісторыюсу і міністру замежных спраў Аналене Бэрбак.
У лісце гаворыцца, што новая дапамога павінна будзе выдзяляцца толькі ў тым выпадку, калі ў бюджэтных планах на бягучы і будучыя гады будзе гарантавана яе фінансаванне. Пры гэтым будзе неабходна «выконваць максімальныя межы».
Блякаванне выдзялення сродкаў з бюджэту на новыя закупкі для Украіны ўжо набыло моц. Гэта можа прывесці да таго, што ўжо абяцаная пастаўка сістэмы СПА кшталту IRIS-T не зможа быць прафінансаваная.
Беларускае Радыё Рацыя






