BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Нямеччына працуе ў інтарэсах свайго грамадзяніна

МЗС Нямеччыны пацвердзіла інфармацыю пра смяротны прысуд свайму грамадзяніну ў Беларусі. Нямецкая амбасада ў Менску аказваюць консульскую дапамогу асуджанаму Рыка Крыгеру і інтэнсіўна працуюць з беларускімі ўладамі ў яго інтарэсах. «Смяротнае пакаранне – гэта жорсткая і бесчалавечная форма пакарання, якую Нямеччына адхіляе пры любых абставінах», – гаворыцца ў адказе нямецкага МЗС.

19 ліпеня стала вядома, што працэс над грамадзянінам Нямеччыны прайшоў у Менскім абласным судзе, прысуд вынеслі 24 чэрвеня.

Як паведамляе «Вясна», беларуская пракуратура абвінаваціла немца ў «падрыхтоўцы выбуху з мэтай паўплываць на рашэнні ўладаў, запалохаць насельніцтва і дэстабілізаваць грамадскі парадак». Справа нібыта звязаная з вайсковым падраздзяленнем з грамадзян Беларусі, якія ваююць на баку Украіны супраць Расеі, паведамляе Tagesschau.Справа нібыта звязаная з вайсковым падраздзяленнем з грамадзян Беларусі, якія ваююць на баку Украіны супраць Расеі, паведамляе Tagesschau.

Расейскія прапагандысты мяркуюць, што спецслужбы РФ перадалі грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера беларускаму КДБ. Імаверна Крыгера арганізоўваў дыверсіі ў Бранскай вобласці.
30-гадовы Рыка Крыгер. Паводле яго акаўнта ў LinkedIn, ён вайсковы лекар Чырвонага Крыжа. У 2014-2017 гадах ён павінен быў быць ахоўнікам амбасады ЗША ў Берліне.

Беларусь на сёння зʼяўляецца адзінай еўрапейскай краінай, дзе выносяцца і прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды. Даты пакарання і месцы пахавання асуджаных сваякам не паведамляюцца. Паводле ацэнак праваабаронцаў, з моманту ўтварэння незалежнай Беларусі ў 1991 годзе ў гэтай краіне было прыведзена ў выкананне каля 400 смяротных прысудаў. Прысуд прыводзіцца ў выкананне праз расстрэл.

Беларускае Радыё Рацыя