BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Нямеччына размясціла ў Польшчы дзве батарэі ЗРК Patriot

Нямеччына размясціла дзве батарэі зенітна-ракетнай сістэмы Patriot у Польшчы. Пра гэта стала вядома з паведамлення афіцыйнай старонкі Бундэсвера ў Facebook.


Фото: Bernd Wüstneck/dpa/picture alliance.

“На мінулым тыдні нашы Patriot адправіліся ў Польшчу. Іх узмоцняць падраздзяленні супрацьпаветранай абароны з Бад Зюльцэ і Хусума. Мэта – забяспечыць інтэграваную супрацьпаветраную абарону НАТА на ўсходнім флангу рэгіёну Альянсу на наступныя 6 месяцаў”, – гаворыцца ў паведамленні.

Батарэю таксама перакінулі, каб забяспечыць абарону аднаго з найбуйнейшых лагістычных цэнтраў для Украіны, які знаходзіцца ў Польшчы.

“Нам даручана абараніць адзін з найбуйных лагістычных цэнтраў у рэгіёне, і на працягу наступных некалькіх дзён мы бесперашкодна прымем гэтую місію ад сіл, якія ўжо знаходзяцца на месцы, і забяспечым яе выкананне. Мы таксама будзем забяспечваць ахову ў рэжыме 24/7, гэта значыць кругласутачна”, – дадаў камандуючы кантынгентам падпалкоўнік Крыстаф Шмалер.

У выданні “Мілітарны” ўдакладнілі, што ў Польшчу былі дастаўлены комплексы ў канфігурацыі Patriot PAC-3 з транспартна-пускавымі кантэйнерамі для ракет MIM-104F, якія могуць эфектыўна процідзейнічаць балістычным ракетам малой далёкасці і крылатым ракетам.