BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Нямеччына збіраецца перадаць Украіне дадатковую дапамогу

Здымак ілюстрацыйны

Будучы канцлер Фрыдрых Мерц паведаміў, што кіроўныя партыі ХДС/ХСС, СДПГ і «Зялёныя» – дамовіліся пра выдзяленне яшчэ трох мільярдаў еўра на ўзбраенне Украіны ў рамках перамоў па пашырэнні фінансавання інфраструктуры і абароны, перадае DW.

Акрамя таго, палітычныя сілы падтрымалі стварэнне спецыяльнага інфраструктурнага фонду на 500 мільярдаў еўра і паслабленне «даўгавога тормазу» для павелічэння выдаткаў на абарону.

Гэта патрабуе зменаў у нямецкім заканадаўстве. 18 сакавіка Бундэстаг разгледзіць гэтыя прапановы.