BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Нямецкі дэпутат заклікаў дапусціць да Калеснікавай сям’ю і адваката

Дапусціць да палітзняволенай Марыі Калеснікавай прадстаўнікоў Міжнароднага Чырвонага Крыжа, яе сям’ю і адваката заклікаў дэпутат нямецкага Бундэстага Томас Рахель.

Фота: © Sputnik 

Свой заклік парламентарый апублікаваў у рамках парламенцкай апекі над Калеснікавай. Паводле слоў Рахеля, стан палітзняволенай выклікае трывогу. Дэпутата падтрымала нямецкае Міжнароднае таварыства правоў чалавека. “Стан здароўя Марыі Калеснікавай выклікае заклапочанасць, ёй павінны неадкладна даць доступ да лекараў, сям’і і адваката. Яна важыць усяго 45 кілаграм”, — адзначае арганізацыя.

Пра Марыю Калеснікаву родныя не маюць інфармацыі ўжо больш за 560 дзён. Марыю асудзілі тры гады таму на 11 гадоў пазбаўлення волі.

Беларускае Радыё Рацыя