BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Нямецкі эксперт выказаўся пра баі ў Курскай вобласці Расеі

Міністэрства абароны Расеі пацвердзіла, што баі ў Курскай вобласці Расеі на мяжы з Сумскай вобласцю Украіны працягваюцца ўжо больш за суткі. Расейскія тэлеграм-каналы пішуць пра захоп украінскімі войскамі некалькіх пасёлкаў.

Дэпутат Бундэстага, эксперт у галіне абароннай палітыкі Родэрых Кізеветэр адзначыў для Укрінфарма, што ваенныя дзеянні на Курскім напрамку накіраваныя на тое, каб затрымаць там расейскія войскі і нанесці ім значныя страты, каб зняць націск на фронт, бо Расея будзе вымушаная трымаць на гэтым участку свае войскі і ўзмацняць іх адыходам сілы з іншых месцаў. Гэта таксама можа спыніць або абмежаваць выкарыстанне расейскіх знішчальнікаў з Курскай вобласці для абстрэлаў тэрыторыі Украіны — лічыць нямецкі палітык.

Беларускае Радыё Рацыя