BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Нобелеўскі цэнтр міру зладзіў акцыю салідарнасці з палітвязнямі Беларусі

Нобелеўскі цэнтар міру зладзіў акцыю салідарнасці з палітзняволеным старшынём «Вясны», Нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім ды іншымі палітвязнямі Беларусі.

Роўна а 12:00 кожную пятніцу ў летнія месяцы голуб міру вылятае з акна Нобелеўскага цэнтру міру ў нарвежскім Осла. Калі ён пралятае над гарадской плошчай у Осла, званы мэрыі граюць мелодыю песні Джона Ленана «Дайце міру шанец» (Give Peace a Chance).

5 ліпеня голуба міру выпусцілі ў падтрымку і «з надзеяй на вызваленне» кіраўніка беларускага Праваабарончага цэнтру «Вясна», Нобелеўскага лаўрэата прэміі міру Алеся Бяляцкага, які ўжо амаль тры гады знаходзіцца за кратамі, а таксама ў падтрымку ўсіх беларускіх палітвязняў. Відэа акцыі апублікаваў акаўнт «Вясны» у сацыяльнай сетцы Х.

«На гэтым тыдні Аляксандар Лукашэнка вызваліў 10 палітвязняў* у сувязі з амністыяй, і падаў сігнал, што іншыя цяжкахворыя палітвязні таксама могуць быць вызваленыя. Так што сёння наш голуб міру паляціць з надзеяй на вызваленне Нобелеўскага лаўрэата прэміі міру Алеся Бяляцкага і іншых палітвязняў у Беларусі», — прамовіла прадстаўніца Нобелеўскага цэнтру міру перад запускам голубу міра.

Беларускае Радыё Рацыя