BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Нобелеўскія лаўрэаты патрабуюць вызвалення палітвязняў у Беларусі

Зміцер Балкунец

Нобелеўскія лаўрэаты звярнуліся да прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, еўрапейскіх і сусветных лідараў, а таксама да Лукашэнкі з заклікам вызваліць палітвязняў і спыніць рэпрэсіі ў Беларусі. Пад зваротам падпісаўся 31 чалавек, у тым ліку беларуская лаўрэатка Святлана Алексіевіч, — паведаміў ініцыятар звароту, палітолаг Зміцер Балкунец.

Нобелеўскія лаўрэаты звяртаюцца да прэзідэнта ЗША і сусветных лідараў з просьбай зрабіць рашучыя крокі дзеля вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі. Яны таксама заклікаюць беларускія ўлады неадкладна спыніць рэпрэсіі і выказваюць удзячнасць Радзе Еўропы і дыпламатам, якія прыкладаюць намаганні дзеля вызвалення палітвязняў, — адзначыў Балкунец.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Гэты крок падкрэслівае важнасць міжнароднага ціску на рэжым Лукашэнкі і падтрымкі беларускага грамадства ў яго імкненні да дэмакратыі і справядлівасці.

Беларускае Радыё Рацыя