BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Нобелеўскую прэмію міру прысудзілі венесуэльскай апазіцыйнай дзяячцы

Нобелеўскую прэмію міру прысудзілі адной з лідараў венесуэльскай апазіцыі Марыі Карыне Мачада.

Фота: https://www.nobelprize.org/

Святлана Ціханоўская павіншавала Нобелеўскую лаўрэатку. “Шчыра віншую Марыю Карыну Мачада з заслужанай узнагародай — Нобелеўскай прэміяй міру. Ваша мужнасць, непахісная адданасць каштоўнасцям свабоды і самаадданасць у барацьбе за дэмакратыю натхняюць мільёны людзей па ўсім свеце. Гэтая ўзнагарода — прызнанне нязломнага духу і веры ў сілу венесуэльскага народа. Я захапляюся нашай дружбай і цаню яе. Разам мы пераадолеем усё!” — адзначыла яна.

30 студзеня гэтага года стала вядома, што на Нобелеўскую прэмію міру быў намінаваны беларускі палітык, палітвязень Мікалай Статкевіч. Адпаведная прапанова была вылучаная дэпутатам Еўрапейскага парламента ад Літвы Пятрасам Аўштравічусам. У 2021 і 2022 гадах на Нобелеўскую прэмію міру была намінаваная Святлана Ціханоўская.

У 2022 годзе прэмію атрымалі беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі, які зараз знаходзіцца ў турме, расейская праваабарончая група «Мемориал» і ўкраінская праваабарончая арганізацыя «Центр громадянських свобод».