Сёння, 11 чэрвеня, ноччу расейскія войскі атакавалі Харкаў 17-цю ўдарнымі беспілотнікамі тыпу “Шахед”. У выніку масіраванага нападу па Слабадскім і Засноўскім раёнах загінулі два чалавекі, яшчэ 54 – атрымалі раненні, у тым ліку 8 дзяцей.

Паведамляецца пра прамыя траплянні ў шматпавярховыя жылыя дамы, прыватныя дамы, дзіцячыя пляцоўкі, грамадскі транспарт і прамысловыя аб’екты. У выніку абстрэлаў узніклі пажары ў жылых кватэрах, разбураны дахі будынкаў, згарэлі аўтамабілі, выбухной хваляй выбіты вокны. Ударам пашкоджаны тралейбусы, кантактная сетка, камунальныя і вытворчыя аб’екты.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: ГСЧС Харкаўшчыны






