BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ноччу ў бок Беларусі паляцела пяць расейскіх беспілотнікаў

Расейскія беспілотнікі зноў ляцелі ў бок Беларусі. Украінскія вайскоўцы выявілі 192 паветраныя цэлі ў ноч на 26 лістапада, якімі Расія атакавала іх краіну, у тым ліку 4 балістычныя ракеты і 188 беспілотнікаў. Паводле інфармацыі Паветраных сіл ВСУ, на 9 гадзін раніцы збіта 76 беспілотнікаў, аднак 95 – “лакацыйна страчана”. “Пяць беспілотнікаў паляцелі ў бок Беларусі”, — гаворыцца ў паведамленні.

Напярэдадні маніторынгавая група “Беларускі Гаюн” паведаміла, што за суткі (з 6 гадзін раніцы 24 лістапада да 6 гадзін раніцы 25-га) было зафіксавана мінімум 38 заходаў расійскіх БПЛА ў паветраную прастору Беларусі, што стала абсалютным рэкордам.