Цэнтр “Украінская прызма” прадставіў аналітычнае даследаванне «Саюзнікі: супрацоўніцтва паміж Расейскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь у ваеннай сферы».

Даследаванне прысвечана аналізу паглыблення вайсковага партнёрства паміж Менскам і Масквой. Падчас прэзентацыі даследчык Антон Аксенцюк агучыў асноўныя вынікі працы:
-Расея разглядае саму Беларусь не проста як значнага саюзніка, з дапамогай якога яна зможа пашыраць свой знешнепалітычны ўплыў. Не. Мова ідзе ўжо пра плацдарм, вайсковы плацдарм. Беларусь, як дзярава, ужо не мае альтэрнатываў далейшага развіцця, як толькі ў інтэграцыі з РФ.
Экспер Міхайла Сінаюк падкрэсліў асаблівасці лагістычнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Расеяй:
-Найбольш выкарыстоўваюцца: Ворша – Бранск, Калінкавічы – Бранск і Менск – Смаленск. Выконваюць функцыі перагрузкі і транзіту. І аэрапорт “Мінск 2” – ён уключаецца ў лагістычныя ланцугі.
Падчас прэзентацыі былі прадстаўлены аналіз дамоўна-прававой базы, якая фарміруе падмурак вайсковага партнёрства паміж Масквой і Менскам, фармалізацыя паскарэння інтэграцыі падчас расейскай агрэсіі супраць Украіны, а таксама развіццё так званага Рэгіянальнага групавання войскаў.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






