BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ігар Лукашук каментуе новае прызначэнне ў Сейме

Рышард Галла — адзін з лідараў нямецкай меншасці ў Польшчы, які засядаў у Сейме ў 2005-2023 гг., – прызначаны ўпаўнаважаным па справах нацыянальных і этнічных меншасцяў. Такое рашэнне прыняў Маршалак Польскага Сейму Шыман Галоўня.

Як гэта паўплывае на жыццё беларусаў у Польшчы, каментуе дэпутат Падляшскага сейміку ў Польшчы Ігар Лукашук:

– Перш за ўсё гэта добры сродак камунікацыі, добры сродак, каб агучваць нашы праблемы ці прадстаўляць нашу праблематыку, таму што тут таксама трэба пільнаваць, каб не толькі гаварыць пра праблемы, якія ў нас з’яўляюцца, але каб звычайна было відаць, што нацыянальныя меншасці, і ў  тым ліку беларуская нацыянальная меншасць – гэта неад’емны элемент грамадскага жыцця ў Польшчы. Гэта ясна таксама вынікала з дэкларацыі спадара маршалка і спадара радцы, што такія дзеянні будуць праводзіцца.

Цырымонія, прысвечаная прызначэнню, адбылася ў Варшаве ў Польскім Сейме.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя