BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Новая атака Расеі на Кіеў, Крывы Рог і Харкаў

Расейскія войскі ў ноч на 29 кастрычніка атакавалі мірныя гарады Украіны баявой авіяцыяй, артылерыяй і дронамі. Найбольш пацярпелі Харкаў, Крывы Рог і Кіеў.

У Харкаве ў выніку расейскага авіяўдару загінулі чатыры і атрымалі раненні сем чалавек. Як паведаміў мэр горада Ігар Церахаў, расейцы ўдарылі ў прыватны сектар: чатыры дамы знішчаныя цалкам, яшчэ 19 пашкоджаныя.

Па Крывым Рогу расейцы нанеслі ракетны ўдар. Пацярпеў жылы квартал з вельмі шчыльнай шматкватэрнай забудовай. Удалося выратаваць пяць чалавек, 14 пацярпелі. У лякарні памёр 39-гадовы мужчына, стан яшчэ аднаго пацярпелага застаецца цяжкім. У Кіеве пацярпелі 15 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя