17-га лютага адбылося першае адкрытае пасяджэнне Выбарчай камісіі Каардынацыйнай Рады, на якім аднагалосна старшынёй была абрана Алена Прыходзька, якая ўжо раней займала гэтую пасаду на мінулых выбарах.

Камісія абмеркавала новаўвядзенні ў сістэме галасавання і правілы працы камісіі. Новаабраная старшыня адзначыла:
-Гэта магчымасць прымаць і апрацоўваць іншыя дакументы, іншыя пасведчанні асобы, апроч пашпарта грамадзяніна Беларусі. То бок, мінулым разам мы прымалі пашпарты дзейныя, прымалі пашпарты пратэрмінаваныя, гэтым разам гэта ўсё таксама застаецца. Але мы хочам далучыць да гэтага яшчэ пашпарты Новай Беларусі і, магчыма, некаторыя віды на жыхарства.
Алена Прыходзька таксама паведаміла пра ўзаемадзеянне камісіі з Каардынацыйнай Радай і правайдэрам лічбавай платформы, каб дакладна размеркаваць адказнасць па арганізацыі і бяспецы галасавання. Галасаванне ў КР запланавана на 11–17 мая 2026 года, а абвяшчэнне вынікаў пройдзе 21–23 мая 2026 года.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






