У Ватыкане абраны новы Папа. Роберт Прэво, 69-гадовы кардынал з Чыкага, стаў першым у гісторыі Пантыфікам з ЗША і ўзяў імя Леў XIV.

У сувязі з гэтай падзеяй беларуская праваабаронца і тэолаг Наталля Васілевіч з ініцыятывы «Хрысціянская візія» ацаніла, як новы Папа можа будаваць сваю палітыку адносна Украіны і Беларусі:
-Прынамсі, улетку візіту Папы чакаць я б не стала. Я думаю, што новы Папа, як і Папа Францішак, больш арыентаваны ў першую чаргу на пытанні, якія турбуюць большасць Каталіцкай Царквы: пытанні экалогіі, пытанні беднасці, пытанні міграцыі. Я думаю, не будзе ён займацца выключна Украінай, а будзе глядзець больш шырока.
Новы Папа Леў XIV вядомы як паслядоўнік курсу Папы Францішка — ён падкрэслівае важнасць сацыяльнай справядлівасці, клопату пра бедных і культуры дыялогу. Ягоная пазіцыя ў міжнародных пытаннях сфармавана на прынцыпах міру, але яна часта выглядае стрыманай і асцярожнай.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя